Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мельнічук Іван Міхайлавіч

Іван Міхайлавіч Мельнічук нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава, што ля горада Бяла-Падляска Люблінскага ваяводства (Польшча). У 1944 годзе, пасля вызвалення Прыбужжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бацька разам з вялікай сям’ёй, у якой нарадзіліся чатыры хлопчыкі і тры дзяўчынкі, пераехаў спачатку на Украіну, а затым – на Беларусь і пасяліўся на радзіме прадзедаў у вёсцы Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Тут і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.